"Беларускія Мальдзівы" («Звязда», 24 жніўня 2011 г.)

(частка з матэрыяла пра экатурызм на Любаншчыне)
Быў вададром — стаў прытулак рыбакоў
Прыватнікі таксама не спяць у шапку і ў сферы экатурызму імкнуцца заняць сваю нішу. Напрыклад, на рацэ Няжараўцы ўтульна размясцілася турыстычная база рыбнай лоўлі і адпачынку "Бабровая хатка". Яна належыць мясцоваму прыватнаму прадпрыемству "Слівец і К". Два гады таму ў яго дырэктара Віталя Сліўца ўзнікла ідэя выратаваць ад забруджвання былы вададром — месца, дзе раней танкісты адпрацоўвалі навыкі пераадольвання водных перашкод.

Віталь Слівец ніколі не быў абыякавым да прыгажосці роднага краю, вось і захацелася яму захаваць гэтую жамчужынку Любаншчыны. Яго фірма ўзяла вадаёмы ў арэнду, ачысцілі ваду ад чароту, берагі ад хмызняку, прыбралі навакольную тэрыторыю ад смецця стыхійных звалак, і распачалі будоўлю.

Зараз тут, на каскадзе з трох вадаёмаў, якія створаны ўздоўж ракі, любімае месца аматараў рыбнай лоўлі і нават дайвінгу. Апошнім у большасці цікавяцца жыхары Салігорска і Мінска. Наведваюць базу, акрамя суайчыннікаў, і замежныя госці з Расіі, Украіны, Літвы, Англіі, Турцыі. Іх тут чакаюць прыгожыя краявіды і гасцінны прыём. Назва ж "Бабровая хатка" была ўзятая не выпадкова. Непадалёку ёсць некалькі бабровых плацін. А на паверхні вадаёма цешаць вока дзве лебядзіныя сям'і. Тут жа можна ўзяць на пракат і лодку, і катамаран, паплаваць вакол плывучых астраўкоў. А вось на адным востраве, магчыма, з'явіцца цікавая альтанка.
— Ведаеш, як гэта будзе рамантычна! — распавядае мне Віталь Слівец. — Уяві толькі: летні сонечны вечар, лёгкі ветрык усплёсквае хвалі вакол астраўка, а ў альтанцы мілуецца закаханая пара.
Па яго словах, у бліжэйшы час на базе пачнуць будаўніцтва чатырох гасцявых хатак і лазні. Налета ўзвядуць адміністрацыйна-гасцінічны комплекс на 20 жылых пакояў, кавярню, кемпінг. Асобам рамантычным хутчэй за ўсё спадабаецца адзначаць тут сваё вяселле. Вясельны фотасэт тут атрымаецца непаўторным: і на зямлі, і на вадзе. Летась для патэнцыйных наведнікаў "Бабровай хаткі" кампанія запусціла сайт базы sіk.ljubаn.bу. Зараз на ім можна знайсці інфармацыю аб праекце, звесткі аб умовах адпачынку на базе, убачыць фотаздымкі з вадаёмаў і падзяліцца ўласнымі ўражаннямі на форуме.
Я спытала ў Віталя Сліўца: ці не расчараваўся ён у тым, што распачаў такую клапатлівую справу?
— Што ты! Расчаравання няма ні на грам! Складанасці, вядома, ёсць. Зараз, напрыклад, у базу мы ўкладваем пераважна прыбыткі ад фірмы. Але калі бачыш шмат наведнікаў напрыканцы тыдня і прыгажосць прыроды, адразу забываешся на ўсе цяжкасці.

 

Вольга Каспяровіч.

Новости

База рыболовства и отдыха "Бабровая хатка" на Нежаровке вступила в новую фазу развития и оказания услуг отдыха. В начале лета в эксплуатацию введены два гостевых домика и баня с мужским и женским...

«Бабровая хатка» продолжает своё развитие. Активными темпами ведётся строительство двух гостевых домиков и бани, облагораживается территория.

В одном из живописнейших мест Любанского района на реке Нежаровка, между населёнными пунктами Уречье и Таль, располагается база отдыха «Бабровая хатка». Добраться до этого места можно по трассе...

На сегодняшний день полным ходом идет окультуривание территории и строительство базы отдыха и рыболовства «Бабровая хатка» на Нежаровке. Уже сдано в эксплуатации и функционирует кафе, где все...

О нас пишут

В январе 2014 года съёмочная група канала СТВ побывала на базе отдыха и рыболовства "Бабровая хатка". 19 января на одноименном канале был показан телерепортаж о перспективах развития базы отдыха.

Сегодня в Беларуси вопросу развития придорожного сервиса уделяется огромное внимание. Более того, улучшение качества сервисного обслуживания пользователей автодорог является объективной...

В апреле в городе Кургане в России стартовал автопробег «Зауральцы – дорогами Великой Победы».Восемь человек на трех автомобилях «шевроле» отправились путешествовать по городам-героям и городам...

Зона отдыха «Бабровая хатка» находится от райцентра совсем недалеко - всего в десяти километрах. Здесь, 19 января 2013 года, можно было вместе с друзьями или с семьей провести крещенское купание в...

Между Любанью и Уречьем, вблизи республиканской трассы Р-57, на лоне живописной природы размещен этот уникальный островок цивилизации. Зона отдыха "Бабровая хатка" находится от райцентра совсем...

(частка з матэрыяла пра экатурызм на Любаншчыне)Быў вададром — стаў прытулак рыбакоўПрыватнікі таксама не спяць у шапку і ў сферы экатурызму імкнуцца заняць сваю нішу. Напрыклад, на рацэ Няжараўцы...

На базе адпачынку і рыбалкі “Бабровая хатка”, што ўсяго ў дзесяці кіламетрах ад райцэнтра, за апошні год адбыліся станоўчыя змены. Намеснік дырэктара ПУП “Слівец і К” Мікалай Брагінец паведаміў,...

© 2025. Бабровая хатка на Нежаровке. База отдыха и рыболовства.